Кніга, якая дапамагае зразумець сучасную Беларусь польскаму чытачу
Кніга, якая дапамагае зразумець сучасную Беларусь польскаму чытачу — у Беластоку прэзентавалі кнігу былога амбасадара Польшчы ў Беларусі.
Кніга «Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара» аўтарства Лешэка Шэрэпкі апавядае пра розныя аспекты жыцьця ў сучанай Беларусі, спрабуе знайсьці тлумачэнне і наблізіць польскаму чытачу многія з′явы цяперашняга беларускага грамадства палітыкі і культуры.
Слова «запіскі» у назве кнігі — гэта не проста прыгожы літаратурны прыём, кажа аўтар.
Лешэк Шэрэпка: Каб не забыць, бо было вельмі шмат падзеяў, стараўся занатоўваць пэўныя рэчы. Хоць вядома, што гэта не чыстыя запіскі, толькі чарнавік. Потым усю гэтую інфармацыю я ператравіў, і гэта ў выніку паказвае, што ў кнігі ёсць аўтар.Ва ўступе я кажу, што Беларусь недастаткова вядомая ў Польшчы. Вядома, Беласток тут выключэнне, але ў Познані ці Кракае пра Беларусь ведаюць вельмі мала, і нават Варшава не да канца інфармаваная. У дачыненні да Беларусі існуюць пэўныя гістарычныя ці палітычныя клішэ. Спадзяюся, гэтая кніга дазволіць чытачам лепш зразумець Беларусь. Вядома, гэта мой аўтарскі погляд, могуць быць таксама і іншыя: дапаўняючыя, супярэчлівыя.
Я займаўся Беларуссю таксама і раней, а не толькі ў 2010 годзе. Перад тым я працаваў у Цэнтры ўсходніх даследаванняў і таксама меў магчымасць займацца Беларуссю. Я быў аўтарам рапарта пра пытанні адносна прысутнасці НАТА на ўсходнім флангу. І там я таксама закранаў пытанне Беларусі, а перад гэтым я быў аўатарам рапарту пра эміграцыйныя пытанні, дзе Беларусь таксама займала сваё месца. Таму для мяне Беларусь не была невядомай тэрыторыяй, хоць вядома, хоць вядома потым жыццё спраўдзіла некаторыя ўступныя канцэпцыі.
Анджэй Каліноўскі, фундацыя «Суседзі»:
— Ідэя фундацыі — распавядаць пра Усход, пра які мы ўсё яшчэ ведаем надта мала, а Падляшша таксама ляжыць на Усходзе. Мы таксама распавядаем і пра Падляшша ў розных кніжках: пра двары і палацы на Падляшшы. І так ідзем, праз Беларусь, таксама хочам выдаць кніжкі пра Літву і Украіну. Гэта нашы суседзі мы павінны як мага больш ведаць пра іх, каб не было варожасці, а толькі еднасць.
РР: Маршалкоўская ўправа таксама спрычынілася да выдання кнігі. Тэма Беларусі цікавая для Падляшскага ваяводства?
Дырэктар Дэпартамента па справах культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Анатоль Вап:
Анатоль Вап: Для нас гэта вельмі цікавыя тэмы. Мы супрацоўнічаем з Беларуссю, наша ваяводства мяжуе з гэтай краінай і таму Беларусь для нас — вельмі важная справа.
РР: Што для вас асабіста пасля прачытання гэтай кнігі было новым?
— Там вельмі многа цікавай інфармацыі, але мне быў найбольш цікавы агульны падыход польскага дыпламата да спраў Беларусі. Ён вельмі ясна і кампактна паказаў Беларусь. Хоць я згодны не з усімі поглядамі аўтара, але ў большасці так, і я менавіта так думаю.
Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў пачатковай школе №4 у Беластоку:
— Чалавек, які прачытае гэтую кнігу, вядома, зразумее больш. Можа не ўсе абсурды зразумее, бо іх нават я да канца не разумею. Я пэўных спраў ніяк не магу зразумець. У маёй галаве гэта ніяк не ўкладаецца. У краіне трэба жыць, і тое не заўсёды яе зразумееш. І не пару гадоў пажыць, але жыць, бачыць, жыць духам гэтай краіны і штодня быць з гэтымі людзьмі і гэтым народам, каб усё зразумець. А кніжка такая вельмі патрэбная, я вельмі разлічваю, што яна будзе ламаць стэрэатыпнае думанне.
«Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара» Лешэка Шэрэпкі стала чарговым выданнем прысвечаным Беларусі, якое выдала фундацыя «Суседзі». Кніга пабачыла свет дзякуючы фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.
На беластоцкай прэзентацыі пабываў Зміцер Косцін.
Беларускае Радыё Рацыя