Кнігу „Мова проста” прэзентавалі ў Дуброве
Кніга змяшчае ўспаміны жыхароў гміны Дуброва Беластоцкая.
Гэтае выданне будзе цікавым не толькі мовазнаўцам і культуразнаўцам, але перадусім носьбітам мясцовай гаворкі, кажа аўтар Юры Беламызы:
– Гэта мова апісвае пэўны адрэзак рэчаіснасці. Гэта была мая ідэя, каб гэты адрэзак рэчаіснасці схапіць, апісаць і пакінуць для тых, хто жывуць цяпер і будуць жыць пасля нас.
Прэзентацыя прайшла ў Гарадской управе гміны Дуброва Беластоцкая, дзе прысутнічалі прадстаўнікі ўлады гміны і Сакольскага павету.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя