Кніжны кірмаш у Варшаве
„Адтуль немагчыма выйсці без кнігі”, – кажуць наведнікі Варшаўскага кніжнага кірмашу.
Мерапрыемства праходзіць на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве і працягнецца да нядзелі. Кнігі польскіх і замежных выдавецтваў можна купіць танней, а таксама прыняць удзел у майстар-класах і сустрэцца з аўтарамі. Андрэй Каліноўскі з фонду „Суседзі” (Беласток):
– У наступным годзе зможам паказваць беларускія кнігі з прыгожай шыльдай. Думаю, што гэта цікавая літаратура. Пачынаем казаць пра што гэта кніга, людзі цікавяцца і набываюць.
Аўтограф-сесія са Святланaй Алексіевіч адбудзецца на кніжным кірмашы ў Варшаве ў нядзелю а 12-й гадзіне на стэндзе выдавецтва „Czarne”. Cустрэча з пісьменніцай пройдзе а 18:00 гадзіне ў „Тэатры паўшэхным” (Teatr Powszechny).
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара