“Кола” і “Пэпсі” – толькі па пашпартах



У анэксаваным Крыме “Кока-Кола” і “Пепсі-Кола” цяпер прадаюцца па пашпартах. Напоі можна набываць толькі асобам, якія дасягнулі 18 гадоў.

10081501

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

–  “Кока-Кола” і “Пепсі-Кола” – не адзіныя напоі, продаж якіх цяпер у Крыме абмежаваны. У той жа шэраг патрапілі “Тархун”, “Байкал”, “RS Кола”, “Кола Абалонь” і шмат іншых.

Падставай для абмежавання стаў новы расейскі закон, паводле якога гэтыя напоі занесеныя ў спіс “пітва спецыяльнага прызначэння”. Паводле распрацоўшчыкаў закона, “Кола”, “Пепсі” ды іншыя газіроўкі месцяць зашмат кафеіну ды іншых танізуючых рэчываў, якія занадта бадзёраць арганізм.

Пры гэтым ані гарбата, ані кава ў спіс “пітва спецыяльнага прызначэння” не патрапілі.

Падобны закон ужо дзейнічае ў Маскве і Маскоўскай вобласці. Распрацоўшчыкі закона тлумачаць гэта “клопатам пра здароўе расейскай моладзі”.

Марцін Война, Беларуская Радыё Рацыя

Фота з аднаго з крымскіх форумаў