Колькасць мігрантаў на мяжы з Літвой павялічваецца
САДГ Літвы паведамляе, што за мінулыя суткі памежнікі не пусцілі ў краіну каля 50 мігрантаў.
У сераду не ўпусцілі каля 40, у аўторак – каля 20, у панядзелак – каля 30 чалавек. У чацвер ніхто нелегальна праз мяжу з Літвой не перайшоў.
За мінулыя суткі 50 мігрантаў былі спыненыя на мяжы з Беларуссю ў Ігналінскім, Шальчынінскім, Варэнскім і Лаздзійскім раёнах. У апошнім зафіксавалі больш за палову ўсіх нелегалаў.
На працягу ўсіх дзён на гэтым тыдні большая частка мігрантаў была спыненая менавіта ў Лаздзійскім раёне. Патруляванне на мяжы па-ранейшаму праходзіць ва ўзмоцненым рэжыме.
Фота: delfi.lt
