Колькасць мігрантаў, якім удалося прабрацца у Германію праз Беларусь, зноў вырасла



Колькасць мігрантаў, якім удалося прабрацца з краін Азіі і Афрыкі праз Беларусь у Германію, зноў вырасла, нягледзячы на ўзмоцненую ахову граніц Еўразвязу.

Агульная лічба, згодна з паведамленнем нямецкай паліцыі, складае ўжо 10 918 чалавек. Большасць з іх — жыхары Іраку. Са студзеня па ліпень у Германію трапілі 26 чалавек з тэрыторыі Беларусі. У жніўні ўжо 474, у верасні 1903, у кастрычніку — 5285, у лістападзе — 2849, з пачатку снежня — 381 мігрант.

Нямецка-польская граніца з’яўляецца ўнутранай граніцай Шэнгенскай зоны, яе можна перайсці ў любы час і любым пункце. Але на фоне міграцыйнага крызісу нямецкая паліцыя ўзмацніла жорсткасць кантролю ў сваіх прымежных раёнах. Таксама дзейнічаюць пэўныя абмежаванні ў сувязі з пандэміяй.