Колькасць загінулых на Данбасе набліжаецца да 7 тысяч
Амаль сем тысяч чалавек загінулі, больш за 17 тысяч атрымалі раненні з пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
Такія дадзеныя паведаміла прэс-сакратар Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Сесіль Пуйі, паведамляе TUT.BY cа спасылкай на „Українські новини”.
З сярэдзіны красавіка 2014 па 27 ліпеня 2015 г. загінулі па меншай меры 6832 чалавекі (грамадзянскіх і ваенных) і па меншай меры 17087 чалавек былі параненыя ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны”, – заявіла яна. Гэтыя лічбы ўключаюць у сябе таксама 298 ахвяраў катастрофы малайзійскага „Боінга”.
Падлікі грунтуюцца на дадзеных, атрыманых маніторынгавай місіяй ААН па правах чалавека ва Украіне і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.
„Гэтыя дадзеныя няпоўныя з-за прабелаў ў пэўных геаграфічных раёнах і часавых перыядах, а таксама з-за непаўнавартаснай справаздачнасці”, – падкрэсліла Пуйи.
Паводле яе слоў, рэальная колькасць ахвяр можа быць большай. Як раней паведамлялася, за ўвесь час правядзення АТО на ўсходзе Украіны загінулі 2300 ваеннаслужачых Узброеных сіл Украіны, яшчэ 273 прапалі без вестак. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення грамадзянска-ваеннага супрацоўніцтва ВСУ палкоўнік Аляксей Наздрачоў.