Колькі часу займае праходжанне мяжы?
Пераважна аўтамабілі выкарыстоўваюць беларусы для праходжання беларуска-польскай мяжы.
Гэты від транспарту яны могуць скарыстаць толькі раз на паўгады ў час другой хвалі каронавірусу, распавёў жыхар Берасця спадар Андрэй:
– На асабістым транспарце два дні таму ў Берасці. Само праходжанне беларускай мяжы ў мяне заняло дзве-тры хвіліны, то бок маментальна. Увогуле без праблем прайшоў. У мяне нацыянальная D віза і працоўная дамова.
Апытаныя жыхары Берасця адзначылі, што назад у Беларусь у бліжэйшы час яны не збіраюцца. Гэта звязана з цяжкасцямі выезду з краіны ў адваротны бок.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vgr.by
