Колькі тэстаў на каронавірус робіцца ў Польшчы?
У Беларусі на мільён жыхароў робіцца 4233 тэсты, у той жа час у Польшчы амаль на палову менш – 2134.
Як паведаміў міністр здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі, Польшча знаходзіцца ў лідарах сярод краін, што робяць найбольш тэстаў, якія былі на гэтым этапе эпідэміі:
– Зроблена больш за 85000 тэстаў – гэта больш за 2200 на мільён жыхароў.
У той жа час з суседзяў Польшчы менш тэстаў зрабіла толькі Украіна і Румынія.
Беларускае Радыё Рацыя