Комікс «Сібір. Мая гісторыя»: складаныя рэчы простымі словамі
У Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку прадставілі першы комікс пра дэпартацыю. У аснову выдання была пакладзена рэальная гісторыя Дануты Петрак.
Пра канцэпцыю комікса распавёў дырэктар музея Войцех Слешынскі:
– Гэта сапраўдная гісторыя гераіні. Гэта не прыдумка аўтара коміксу. І ў гэтым яго вартасць. З аднаго боку – гэта комікс, а з іншага – аўтэнтычныя ўспаміны нашай гераіні.
Комікс «Сібір. Мая гісторыя» даступны для набыцця ў краме музея. Анлайн-сустрэча з аўтарам коміксу Паўлам Пехнікам абудзецца на старонцы Музея Памяці Сібіры 13 красавіка ў 15-00 па беларускім часе, у Беларусі на гадзіну раней.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Музея Памяці Сібіры