Конкурс беларускай мовы на Падляшшы
Вучні напісалі раённы этап конкурсу па беларускай мове. Літаратура, граматыка, мова, гісторыя Беларусі ды беларускай меншасці на Падляшшы – гэта тэматычнае поле прадметнага конкурсу па беларускай мове.
Заданні на сёлетнім конкурсе прынеслі многа сумневаў не толькі сярод вучняў, але настаўнікаў і сяброў камісіі, кажа настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк.
– На маю думку, конкурс меў высокі ўзровень. Але было вельмі шмат дзіўных практыкаванняў, якія выклікаюць пытанні. Было вельмі складаным практыкаванне, у якім трэба было ад назваў месяцаў ствараць прыметнікі. У нас, у Беластоку, не было аніводнага дзіцяці, якое бы зрабіла гэта добра. На маю думку, гэта павінна даць сігнал людзям, якія ствараюць гэтыя тэсты, што мы маем правяраць?
Цалкам размова:
Спіс кваліфікаваных да ваяводскага ўзроўню з’явяцца на сайце Падляшскага кураторыюма асветы. Ваяводскі этап конкурсу вучні напішуць у сакавіку.
Беларускае Радыё Рацыя