Конкурс фартэпіянных дуэтаў у Беластоку



У першым туры прымалі ўдзел 22 пары з Кітая, Японіі, Францыі , Чэхіі, Беларусі і Польшчы.

У другім туры засталося 14 дуэтаў, сярод іх прадстаўнікі Беларусі – 15-гадовыя Лідзія Ефімовіч і Уладзімір Рыбакоў, якія вучацца ў музычнай школе пры дзяржкансерваторыі ў Пецярбургу:

– Мы ў мінулым годзе ўдзельнічалі ў конкурсе ў Пецярбургу, дзе занялі першае месца і атрымалі прыз за найлепшае выкананне спецыяльнага твору.

Пераможцы конкурса фартэпіянных дуэтаў будуць вядомыя ў пятніцу, калі адбудзецца фінал.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота poranny.pl