Конкурс на лепшыя калядныя ялінкі



Упрыгожаная ялінка – гэта  адзін з прыгажэйшых элементаў Калядных святаў. 

Калісьці верылі, што святочныя ўпрыгажэнні  ёсць своеасаблівым абярэгам для дома і абараняюць дом ад злых духаў. Пры  ўмове, што гэтыя ўпрыгожанні былі зроблены ўручную. Цэлыя сем’і збіраліся вакол сталоў, поўных каляровай паперы і саломы, каб разам падрыхтаваць калядныя ўпрыгажэнні. Менавіта да гэтай традыцыі звяртаецца Падляшскі Інстытут Культуры, арганізуючы конкурс. Конкурс накіраваны на людзей, якія захоўваюць звычай упрыгожваць ялінку ў адпаведнасці з каляднымі традыцыямі рэгіёна. Кажа арганізатарка Крыстына Куніцкая з Падляшскага Інстытуту культуры.

– Можна нам даслаць цэлую выяву, як выглядае ўсё разам, а таксама элементы, якія спадарства хоча зрабіць самастойна, і апісаць значэнне элементаў. Адкрылі мы такі  е-мэйл [email protected], на які трэба дасылаць здымкі. Два здымкі агульныя, і 4-5 здымкаў элементаў.

Здымкі з уласна выкананымі святочнымі ўпрыгожаннямі можна дасылаць яшчэ да 10 студзеня па адрасе: [email protected]. На двух фотаздымках павінна быць паказана ўся ялінка, а на астатніх пяці – буйныя планы адзіночных упрыгожанняў. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайце www.pikpodlaskie.pl 15 студзеня.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя