Конкурс па беларускай мове для вучняў пачатковых школаў Падляшша
Сёння праходзяць раённыя элімінацыі ваяводскага конкурсу па беларускай мове для вучняў пачатковых школаў. У конкурсе ўдзельнічаюць 39 вучняў пачатковых школаў з Падляшскага ваяводства, у якіх вывучаецца беларуская мова.
У Беластоку конкурсныя элімінацыі адбываюцца ў Непублічнай школе святых Кірыла і Мяфодзія. У конкурсе ўдзельнічае 12 вучняў з Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя
