Конкурс “Пазнай Беларусь” для дзяцей у Польшчы



Ужо 8-мы год Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве ладзіць творчы конкурс для дзяцей і моладзі ў Польшчы, каб пашыраць зацікаўненне белрускай культура і гісторыяй.  Конкурс уключае ў сябе 5 намінацый, сярод якіх – малюнак, фотаздымак, сачыненне, верш і мультымедыйная прэзентацыя. Акрамя ўзнагародаў, лепшыя працы будуць апублікаваныя ў альбоме “Пазнай Беларусь”.

Кажа дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Эдуард Швайко:

– Безумоўна, конкурс дасягае сваёй мэты, таму што той, хто зацікавіўся ўдзелам, знаёміцца з Беларуссю, непасрэдна выязджаючы туды, або знаёміцца праз літаратуру, праз сваіх аднагодкаў. Некаторыя дзеці пішуць цудоўныя сачыненні – успаміны сваіх бабуль, дзядуль. Гэта таксама, мы лічым, добры момант, таму што ёсць сувязь пакаленняў. І гэтыя беларускія карані яшчэ раз даюць пра сябе знаць ужо ў новым пакаленні беларусаў у Польшчы.

Творчыя працы на беларускай і польскай мавах можна дасылась да  5-га красавіка ўключна. Адрас карэспандэнцыі і падрабязныя звесткі можна знайсці на старонцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава