Конкурс “Спяваючыя сем’і”



Дзеці, бацькі і дзяды на адной сцэне.  У Беластоку Беларускае грамадска-культурнае таварыства арганізуе конкурс “Спяваючыя сем’і”. Заяўкі на мерапрыемства можна падаваць яшчэ толькі да панядзелку.

HPIM0921-670x420

Арганізатары чакаюць на сямейныя дуэту, тэрцэты а таксама калектывы, расказвае віцэ-старшыня БГКТ Васіль Сегень:

– Могуць выступаць сем’і аднаго пакалення: браты ці сёстры, або муж і жонка. Або тры пакаленні сям’і і болей. Можна спяваць дуэтамі, квартэтамі і вакальна-інструментальнымі гуртамі.

Мерапрыемства “Спяваючыя сем’і”адбудзецца 18 кастрычніка ў памяшканні Беларускага грамадска-культурнага таварыства па вуліцы Варшаўскай.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя