Конкурс вясковага драўлянага дойлідства на Падляшшы



Кузня з вёскі Асолін, што ў Сямятыцкай гміне, сёлета названая найлепш захаваным будынкам. Прайшоў юбілейны ХV Конкурс на найлепш захаваны будынак вясковага драўлянага дойлідства ў Падляшскім ваяводстве.

Ужо традыцыйна найбольш узнагароджаных будынкаў было з беларускіх вёсак, кажа заснавальнік конкурсу Антоні Масевіч:

– Кожны год адзначаецца, што найбольш будынкаў захавалася ў Гайнаўскім і Бельскім паветах.

Ян Яліннік, гаспадар хаты ў вёсцы Навіны, якая атрымала ІІ месца:

– Гэтую хату пабудаваў бацька пасля вайны. Папярэдняя згарэла, пабудаваў новую. І будаваў яе два гады. На мяне перапісалі, то я мушу яе захоўваць.

– Хацелі зрабіць штосьці, каб захавалася для будучыні. Шмат новага з’явілася ў гарадах і ў вёсках, але старыя будынкі – яны прыгожыя. І трэба гэта любіць.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Маршаўкоўская ўправа Падляшскага ваяводства і Музей сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцу.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя