Конкурсныя праслухоўванні ў рамках фестываля царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2015”
Пачаліся конкурсныя праслухоўванні міжнароднага фестываля царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2015”. У зале Беластоцкай філармоніі выступілі хоры з Беларусі, Украіны, Расеі і Польшчы. У катэгорыі прыхадскіх хораў выступіў між іншым хор царквы Раства Прасвятой Багародзіцы з Оршы.
Алена Ларыёненка: Царкоўная музыка – гэта стан душы. Свецкая музыка больш простая для ўспрыяцця. А да царкоўных песнапенняў трэба прыйсці. Нават прафесіяналам адразу праспяваць царкоўны твор складана ў сэнсе ягонага разумення.
Катвіцкая Рэгіна, кіраўніца ўзорнага канцэртнага хору: Вельмі прэстыжны конкурс – 34 па ліку, гэта ўжо пра нешта гаворыць. Тут захаваныя традыцыі. Хочацца паспрабаваць свае сілы, праверыць, наколькі мы зможам гэтую гару пакарыць.
Сёння, 22 траўня, другі дзень конкурсных праслухоўванняў. Выступяць два беларускія хоры – дзіцячы з Воршы і хор “Раніца” з Менска. Пачатак а 16-й у зале філармоніі па вуліцы Падлеснай.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
