Консульства Польшчы спыніла працу ў Смаленску



Міністэрства замежных справаў Польшчы паведаміла, што ад 31-га жніўня спыніла працу свайго консульскага прадстаўніцтва ў Смаленску.

Сітуацыю каментуе старшыня Смаленскага рэспубліканскага цэнтра ў Польшчы Уладзіслаў Жывіца:

Гэта было абсалютна чакана яшчэ многа гадоў таму. Расея згубіла развіццё міжкультурных сувязяў, рашэнне консульскіх пытанняў. Многія смаляне маюць гістарычныя карані з Польшчай. Цяпер яны не могуць вырашаць свае пытанні ў сваім горадзе, даводзіцца ездзіць у Маскву. Ну і шмат магчымасцяў культурных і палітычных закрываюцца.

У цырымоніі закрыцця консульства прыняў удзел пасол Рэспублікі Польшча ў Расеі Кшыштаф Краеўскі. Польскае прадстаўніцтва ў горадзе працавала ў Смаленску з 10 красавіка 2012 года. Консульства займалася пытаннямі мемарыялізацыі Смаленскай катастрофы і могілкамі ў Катыні.

Беларускае Радыё Рацыя