Каўбаса як стратэгічная зброя супраць акупантаў



Беларускі кухар Андрэй Азараў, які перасяліўся ў Львоў з Менска, наладзіў папулярны на Галічыне каўбасны бізнес. Свае каўбасы спадар Андрэй называе “стратэгічнай зброяй”. Распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Андрэй Азараў зарганізаваў бізнес у Львове практычна з нуля. На Галічыну ён перабраўся ў 2014 годзе і распачаў з мікравытворчасці – з 15 каўбасак. Цяпер у яго каўбасны цэх і крама, прытым у планах – пашырэнне вытворчасці.

“Дзіўна, што сыравэнджаная каўбаса прагучала ў Львове, дзе яе ніколі не было ў прынцыпе, – дзеліцца ўражаннямі спадар Андрэй. – Нават не ведаю, як так атрымалася: Львоў жа ўваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага”.

Андрэй Азараў, вядомы прапагандыст ліцвінскай кухні і стваральнік кулінарнага сайта talerka.ru, у кароткі час стаў папулярнай у Львове асобай. Беларускія каўбасы карыстаюцца попытам у львоўскіх рэстаратараў і гараджанаў, прытым львавяне называюць прадукцыю Азарава “сапраўднымі творамі мастацтва”.

Са словаў спадара Андрэя, яго цікавяць не толькі прыбыткі: палова сумы ад продажу беларускіх каўбасаў ідзе на дапамогу байцам Антытэрарыстычнай аперацыі.

5264290c247724d4dd4087cc2414678c

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота belaruspartisan.org