Кожны сёмы лекар-іншаземец у Польшчы — беларус



Дэпутат польскага сейма Павел Пудлоўскі апублікаваў адказ Міністэрства аховы здароўя на свой запыт аб колькасці замежнікаў-лекараў у Польшчы. Па агучаных дадзеных, у Польшчы большасць замежнікаў з правам займацца медыцынскай або стаматалагічнай дзейнасцю – украінцы – 470 спецыялістаў. Беларускія лекары на другім месцы – 231 чалавек. Потым ідзе Германія – 137 лекараў. Расея – 62 лекара. Пяцёрку замыкае Літва – 57 чалавек. Таксама ёсць лекары з Сірыі, ЗША, Швецыі і Чэхіі.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Юзэфа Шчурэк-Жалязка паведамляе ў адказе на запыт дэпутата, што ў краіне недахоп медыцынскага персаналу. Таму міністэрства працуе над спрашчэннем правілаў прыёму замежных медыкаў на працу ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя