„Кожны загінулы на вайне беларус – незваротная страта для нашай нацыі”



Кожны загінулы на вайне ва Украіне беларус – незваротная страта для нашай нацыі.

Пра гэта заявіў прадстаўнік аб’яднання “Паспалітае Рушэнне” Сяржук Кедышка. Ён далучыўся да выставы “З Украінай у сэрцы” і распавёў пра сваё знаёмства з абаронцам, гісторыя якога таксама ўзгадваецца на падзеі:

– Я быў знаёмы з Міколам Ільіным. Гэта наш беларускі медык, ён загінуў на Данбасе. Былі знаёмыя з 2006 года, з намётавага мястэчка на пляцы Каліноўскага пасля выбараў 2006 года, мы былі разам у арганізацыі “Зубр”. Гэты хлопец выехаў з Беларусі, жыў у Эстоніі, атрымаў адукацыю вайсковага медыка, паехаў ва Украіну, і калі выратоўваў параненых – загінуў сам. Калі я пабачыў некралог, я адразу яго не пазнаў. Пасля, калі прачытаў, што ён з арганізацыі “Зубр”, зразумеў, пра каго ідзе гаворка. А мы ж з ім там і мала камунікавалі. І калі гэтыя людзі сыходзяць, нават калі ты іх мала ведаеш, прыходзіць такое разуменне, што гэта непапраўная страта.

“Таму заклікаю ўсіх данаціць тым, хто цяпер змагаецца за нашую свабоду і незалежнасць”, – дадаў Сяржук Кедышка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая,Беларускае Радыё Рацыя