Краіны ЕЗ не дазволілі нелегальна прабрацца на свае тэрыторыі 90 мігрантам з Беларусі
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы 10 лістапада зафіксавала 20 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, памежнікі Латвіі – 15 спробаў, польскія памежнікі спынілі 55 нелегальных мігрантаў.

Агулам з пачатку году памежнікі суседніх з Беларуссю краін спынілі болей 40 тыс. спробаў незаконнага пранікнення ў Еўразвяз з беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе выданне «Позірк». Статыстыка сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕЗ вагаецца, але захоўваецца.
Мігранцкі крызіс пачаўся на фоне пагаршэння адносін Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай увесну 2021 году. Лукашэнка тады заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўразвязу, бо праз санкцыі «на гэта няма ні грошай, ні сіл».
Беларускае Радыё Рацыя
