Крэмль: Башар Асад наведаў Маскву



Па запрашэнні расейскага боку, увечары 20 кастрычніка, прэзідэнт Сірыі, Башар Асад, наведаў Маскву дзе правёў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, — паведаміў прэс-сакратар Крамля, Дзмітрый Пяскоў. Асад выказаў вялікую ўдзячнасць Пуціну.

асад пуцін крэмль

Паведамленне пра візіт сірыйскага прэзідэнта, які адбыўся 20 кастрычніка, было распаўсюджана толькі 21-га, калі Асад ужо вярнуўся ў Дамаск.

Reuters заўважае, што гэта, хутчэй за ўсё, першы замежны візіт прэзідэнта Сірыі ад пачатку грамадзянскай вайны, то бок з 2011 года.

асад крэмль

Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Асад гаварыў з Уладзімірам Пуціным пра сітуацыю ў Сірыі, барацьбу з тэрарыстычнымі групоўкамі і працягам расейскіх авіяналётаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kremlin.ru