Крык у абарону Беларусі прагучаў у Еўрапарламенце



Польскі актор Барташ Беленя пракрычаў у знак салідарнасці з Беларуссю. Гэта адбылося падчас уручэння прэміі LUX старшынём Еўрапейскага парламенту Давідам Сасолі ў сядзібе Еўрапарламенту, паведамляе polskieradio.pl.

Актор нарадзіўся і вучыўся ў Беластоку. Ён сказаў:

– Я з Польшчы. Польшча знаходзіцца на мяжы ЕЗ і Беларусі. За гэтай мяжой катавалі людзей. 

Беленя казаў пра 30 тыс. затрыманых і катаваных у Беларусі, пра палітвязняў, і ўсё, што ён можа зрабіць сёння, – далучыць свой голас да мастачкі Яны Шостак (якая вядомая сваімі перформансамі – Яна хвілінамі з усяе сілы крычыць у розных гарадах, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі).

Барташ Беленя адзначыў, што цішыня вакол Беларусі працягвалася надта доўга – 27 гадоў.

Затым ён стаў крычаць. Дэпутаты сустрэлі гэта апладысментамі. У канцы ён сказаў: „Жыве Беларусь!”.

Фота: Forum/POOL/Reuters