Крымскія татары байкатуюць новыя ўлады паўвыспы
Парламент крымскіх татар Меджліс на сваім выязным пасяджэнні прыняў рашэнне пра байкот нелегітымных органаў новай крымскай улады. Як паведаміў былы шэф-рэдактар парталу “Ведамасці Украіны: Крым” Заір Акадыраў, у прыватнасці, чыноўнікам, якія займлі пасады ў “Савеце міністраў”, рэкамендавалі пакінуць свае пасады:
– Будуць прасіць тых прадстаўнікоў, якія зараз ва ўладзе, пакінуць органы выканаўчай улады. Рэкамендавалі дэпутатам ад парламента Крыма скласці з сябе паўнамоцтвы дэпутатаў ад фракцыі “Курултай-Рух”. Але наўрад ці паслухаюць тыя, хто зараз знаходзіцца ва ўладзе. На практыцы хутчэй за ўсё яны не будуць выконваць гэтае рашэнне.
На апошнім пасяджэнні Меджлісу таксама прынялі рашэнне да канца бягучага года правесці Другі З’езд Сусветнага Кангрэсу крымскіх татар.
Меджліс прыняў яшчэ адно рашэнне: не ўдзельнічаць у запланаваных на 14-га верасня выбарах у Дзяржаўны Савет, паколькі новая выбарчая сістэма не спрыяе абранню крымскіх татар у органы ўлады рэспублікі.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
Фота avdet.org