Крысціян Шынкевіч: Ідзе эвалюцыя акцый
Кожны раз шукаюць новы фармат ды ідуць на супрацу з мясцовымі ўладамі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Кракаве. Тут працягваюцца акцыі салідарнасці.
„Нагодай для мерапрыемстваў становяцца падзеі ў Беларусі, пераважна нядзельныя маршы”, — распавёў „Госць Рацыі”, адзін з лідараў, беларус Крысціян Шынкевіч:
– Даволі шмат людзей, некалькі соцень, а фармат акцыі мы змяняем, змяняем амаль што кожны раз. У нас таксама ідзе эвалюцыя акцый, як ідзе гэта эвалюцыя акцый у Менску, у Беларусі. Апошнія нашыя дзве акцыі – гэта былі досыць буйныя маршы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Крысціян Шынкевіч звярнуў увагу, што на кожную з акцый прыходзіць прыкладна па некалькі соцень чалавек. Да беларусаў таксама далучаюцца ў знак салідарнасці жыхары Кракава.
Беларускае Радыё Рацыя