Кшыштаф Босак: Маю досвед і гатовы да дэбатаў



Выбары прэзідэнта праходзяць і ў Польшчы. Кандыдат на прэзідэнта ад Канфедэрацыі Кшыштаф Босак 4 чэрвеня ў цэнтры Беластока пераконваў жыхароў сталіцы Падляшша ў сваёй перадвыбарчай праграме.

А таксама ў сваім выступе выказаў сваю гатоўнасць да публічных дэбатаў з дзеючым прэзідэнтам Анджэем Дудам ды іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты.

– Мы будзем ікнуцца да нашых ідэалаў незалежна, ці будзе сітуацыя такая ж як сёння, калі прэзідэнцкая кампанія была перарваная, ці будуць выбары праз тры гады, ці будуць якіясьць канферэнцыі ў Еўрапейскім парламенце, у Радзе Еўропы, дзе на працягу двух гадоў я быў моцным паслом. Гэта вялікі досвед, які за некалькі гадоў я набываў. Сёння стараюся яго прэзентаваць і выкарыстаць. Гавару вам шчыра: на дэбаты, і з прэзідэнтам Анджэем Дудам, і з Рафалам Тшаскоўскім, я рыхтуюся без якіх-кольвечы комплексаў. Бо ўжо 20 год заангажаваны ў грамадскую і публічную дзейнасць, і ў агульнапольскую палітыку. Маю досвед і добра падрыхтаваны.

На пытанне, ці сочыць Босак за выбарамі ў Беларусі, той адказаў, што настолькі заняты сваёй прэзідэнкай кампаніяй, што на краіны-суседкі ўжо не хапае сіл. Але тым не менш выказаўся пра тое, як бачыць супрацу Польшчы з Беларуссю.

– Не маю часу на сачэнне за выбарамі ў іншых краінах. Заняты палічынай кампаніяў у Польшчы. Таму на інфармацыю з іншых краін не маю часу. На колькі я ведаю, польская палітыка адносна Беларусі апошнім часам зазнала змены. Мы паляпшалі адносіны з Беларуссю, супрацоўнічалі ў гаспадарчых справах, у справах трансгранічных, магчыма ў справах энергетычных. Сярод праблемаў – правы польскай меншасці і навучанне у польскай мове.

Пасля выступу Кшыштаф Босак фатаграфаўся і размаўляў з усімі жадаючымі, на сцэне гучалі народныя спевы, а сваіх прыхільнікаў выбарчы штаб Босака частаваў за багата накрытым сталом з прысмакамі і алкаголем.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя