Кшыштафу Пендэрэцкаму – 85
23 лістапада 1933 нарадзіўся знакаміты польскі кампазітар і рэжысёр Кшыштаф Пендэрэцкі.
Сёлета таксама мінае 15 гадоў, як ім быў узяты патранат над Міжнародным фестывалем царкоўнай музыкі “Гайнаўка” ў Беластоку.
“Мы, як фонд “Царкоўная музыка” таксама адзначаем юбілей гэтага таленавітага чалавека”, – кажа старшыня фонду і дырэктар фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка” Мікалай Бушка:
– Гэта адзін з выдатнейшых польскіх сучасных кампазітараў, многія гавораць, што ён найважнейшы. Ён адзіны з нямногіх пасля вайны захапіўся царкоўнай музыкай і стварыў многія выдатныя творы. Мы першыя ў Польшчы пачалі святкаваць яго юбілей 85-годдзе.
Фонд “Царкоўная музыка” выдаў дыск “Царкоўная музыка Кшыштафа Пендэрэцкага”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя