Кулінарныя майстар-класы ў Беластоку



Як смакуе кухня чачэнцаў ды грузінаў? І ці цяжка прыгатаваць армянскі плоў? Пра гэта даведаліся беластачане, якія паўдзельнічалі ў майстар-класах, прысвечаных кулінарнай культуры краінаў Каўказа.

Gruzinskaya_kuxnya (1)

Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Беласток. Традыцыйна шматкультурны”, якую вядзе Фонд “Дыялог”.

Арганізатары хочуць паказаць беластачанам, што розныя нацыянальнасці ствараюць кулінарную традыцыю іх горада. Кожная кулінарная страва – гэта мікс розных культур, лічыць удзельнік майстар-класаў Павел Міцкевіч з Гародні:

 – Калі прыязджаю ў іншую краіну, першыя дзве рэчы, якія хачу пазнаць, гэта культура рэгіёну і нацыянальная кухня. Я прыйшоў сюды для таго, каб не толькі пасіўна, але і таксама актыўна пазнаваць кухню.

Арганізатары запрашаюць на 10 майстар-класаў з рознымі кулінарнымі традыцыямі. Чарговыя – 30 студзеня ў кулінарным студыё “7/1” па вуліцы Кілінскага. Госці сустрэчы пазнаёмяцца з беларускай і расейскай кухнямі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота oede.by