„Кулінарныя сутычкі” – на студэнцкіх кухнях Беластоку
У беластоцкім інтэрнаце „Гамма”, дзе пражываюць таксама замежныя студэнты з праграмы Эрасмус, адбыўся конкурс „Кулінарныя сутычкі”.
На кухнях, што знаходзяцца на кожным паверсе інтэрнатa, за перамогу змагаліся маладыя кітайцы, туркі, партугальцы, албанцы, кубінцы, іспанцы, французы ды студэнты іншых нацыянальнасцяў.
– Маем дзесяць дружын, якія прэзентуюць традыцыйныя стравы той краіны, з якой паходзяць. Мэта такая, каб замежныя студэнты і польскія студэнты з’інтэграваліся падчас гатавання і падчас дэгустацыі страў.
Сёлета самай смакавітай стала страва, падрыхтаваная кубінцамі, другімі сталі студэнты з Турцыі, трэцімі – студэнты з востраваў Святога Тамаша. „Кулінарныя сутычкі” ў політэхніцы – гэта таксама святкаванні агульнадзяржаўнага Дня Эрасмуса ў Польшчы, які адзначаецца 25 лістапада.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота bialystokonline.pl