“Культура без межаў” у Сямятычах



У Сямятычах прайшлі фестываль “Культура без межаў” і “Кірмаш памежжа”. 85 удзельнікаў паказалі свае тавары на 9-ым міжнародным “Кірмашы памежжа”, які ладзіўся каля вадасховішча ў Сямятычах, што на Падляшшы. Адначасова прайшоў ІІІ Фестываль “Культура без межаў”.

“Прыйшлі да высновы, што добра будзе спалучыць гэтыя два мерапрыемствы,” – кажа бурмістр Сямятыч Пётр Сіняковіч:

– Выдатна ўзаемадапаўняць адна адну гэтыя дзве імпрэзы. Можна паглядзець кірмаш і слухаць выступленні мастацкіх калектываў, у тым ліку і ад усходніх суседзяў. Былі таксама калектывы з Балгарыі. Нічога нас тут не падзяляе, не маем мы ніякіх межаў. Цэлы дзень мы сустракаемся і паказваем, што і культура, і гаспадарка можа нас аб’ядноўваць.

На сцэне мясцовага амфітэатра таксама выступілі беларускія калектыва з Беларусі ды Падляшша.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя