Культурнае жыццё меншасцей: шматкультурнасць ці герметычнасць?



Якія культурныя падзеі прывабліваюць жыхароў Беластока? Чаго яны чакаюць? І як горад рэагуе на культурныя патрэбы беластачан? Гэта толькі некаторыя пытанні, на якія адказ знайшлі сацыёлагі з фонда “SocLab”. Прадстаўленыя вынікі навуковых даследаванняў даказалі, між іншымі, што культурныя меншасныя мерапрыемствы надалей застаюцца герметычнымі, кажа сацыёлаг Мацей Бялоус:

Мы размаўлялі з асобамі, з якімі сустрэліся на мерапрыемствах нацыянальных меншасцей. Яны сказалі, што могуць знайсці адзін аднаго ў культурным жыцці. Але ўсё ж калі браць пад увагу шматкультурнасць, то Беласток мае такую праблему. Тут ёсць мерапрыемствы для меншасцей, але яны не перакрыжоўваюцца з мерапрыемствамі іншых этнічных ці рэлігійных груп, якія жывуць у Беластоку.

Навуковыя даследаванні сацыёлагаў змешчаныя ў публікацыі “Прагулка пратаптанымі сцяжынкамі.  Пра сустрэчы беластачанаў з культурай”. Кожны зацікаўлены можа пазнаёміцца з вынікамі, заходзячы на сайт фонда “SocLab”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота en.um.bialystok.pl