Культурная стратэгія Беластока



„Праграма ключавых культурных мерапрыемстваў”, рэалізацыю якой распачалі ўлады Беластока, – гэта частка Праграмы агульнай культурнай палітыкі горада. Яна прадугледжвае развіццё па меншай меры 5 праектаў, якія маюць ключавое значэнне для развіцця культурнага жыцця горада.

Мерапрыемствы будуць атрымліваць фінансавую падтрымку ў 2020-2022 гадах. Кажа намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі:

– Арганізацыям пазаўрадавым, а таксама ўстановам культуры залежыць на тое, каб мець упэўненасць, што іх ініцыятывы праз нейкі час атрымаюць развіццё. А з іншага боку, мы не хаваем, як горад Беласток, што мы хочам ствараць і падтрымліваць тыя брэнды, якія будуць служыць прамоцыі горада не толькі ў ваяводстве, але і цэлай краіне. І якія будуць ключавымі культурніцкімі падзеямі ў нашым горадзе.

Набор праектаў распачаўся сёння і будзе доўжыцца да 25 красавіка. 5 чэрвеня яны будуць ацэньвацца „Камандай 100”, якая складаецца з прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, кіраўнікоў культурных цэнтраў, культурных аніматараў і журналістаў. У праграме прадугледжана рэалізацыя 3 праектаў пазаўрадавых арганізацый і двух праектаў культурных устаноў.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Wojciech Szubzda