«Купалле — ад батлейкі да рэйву» ў Варшаве



1 ліпеня ў Варшаве адмысловым фэстам «Купалле — ад батлейкі да рэйву» адкрываюцца Глабальныя дні беларускай культуры.

Дата: 1 ліпеня. Час: 14:00 – 18:00 (час мясцовы). Месца: Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A, Варшава.

Музычны фестываль у Варшаве на гарадскім возеры прызначаны для ўсёй сям’і.

У праграме: 

18 гадзін выдатнай музыкі без перапынку; 

дзіцячая зона для маленькіх аматараў свята;

прэзентацыя беларускіх ініцыятыў і грамадскіх арганізацый у Польшчы; 

маркет і фудкорт; 

спакойная прастора для ёгі; 

займальныя спевы і танцы вакол вогнішча.

Музыка з нашых любімых праектаў: 

Campderschein; 

Belarus Outside Sound System; 

Karma and Shoom.records.

Партнёры фестывалю: 

Беларускі моладзевы хаб; 

German Marshall Fund; 

Беларуская Рада культуры.

Уваход: Ахвяраванні ад 20 злотых на ўваходзе.