Купалле адсвяткавалі ў Саколцы



Традыцыйныя купальскія гульні, вянкі на вадзе, карагоды і вогнішча – гэта толькі некаторыя элементы святкавання Купалля ў Саколцы.

Сотні жыхароў гэтага гарадка і паўночнай Беласточчыны сабраліся на мясцовым вадасховішчы, каб адзначыць адно з самых старажытных славянскіх святаў:

– Вогнішча палім, вяночкі па рэчцы пускаем. Шукаем папараць-кветку, хто яе знойдзе, будзе шчаслівы.

Мерапрыемства Купальночкі праходзіла ў Саколцы ўпершыню. Зладзіў яго Сакольскі асяродак культуры ды мясцовы “Універсітэт залатога веку”.

Беларускае Радыё Рацыя