Лета культурніцкіх мерапрыемстваў у гміне Нараўка (абноўлена)
Лета культурніцкіх мерапрыемстваў у гміне Нараўка, пачалося народнымі фэстынамі ў вёсках, але ў каляндары яшчэ запланавана пару вялікіх імпрэзаў.
«У тым ліку адна з важнейшых у годзе, Купалле, ўжо 11 ліпеня», – гаворыць Гэлена Рэент дырэктарка гміннага асяродка культуры ў Нараўцы
– Пачнаем «Купалінкаю», малымі феерверкамі. На Старым Двары яшчэ будзе Вертэп – прадстаўленне тэатральнае. 18-19 ліпеня запрашаюць зноў на Стары Двор – там адбудзецца пікнік мотораводный, 23 га жніўня вялікі канцэрт аркестра з Гародні – таксама варта паслухаць.
Ужо заўтра „Уікэндовыя канцэрты ля вады“ у амфітэатры на Старым Двары – зоркай канцэрту будзе папулярны калектыў діско полё, АКЦЭНТ.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
11 ліпеня на байдарачнай прыстані над рэчкай Нарва пройдзе святкаванне Купалля – свята вады, агню, сонца і кахання.
Мерапрыемства пад назвай “Купалле, сенакос над Нарвай. Вяртанне да каранёў…” пачнецца а 14 гадзіне. Гасцей чакае цікавая праграма: конкурс на лепшага касца, фотавыстава “Сенакосы над Нарвай”, розныя майстар-класы. Будзе працаваць кірмаш. А 17 гадзіне пачнуць выступ польскія і беларускія музыкі («Vuraj», Зміцер Вайцюшкевіч і „WZ-Orkiestra”).
Запрашаем усіх ахвотных!
Беларускае Радыё Рацыя