Купалле ў Аўгустове



24 і 25 чэрвеня беларусы Беластока запрашаюць святкаваць Купалле разам з музычна-тэатральным гуртком «Беларусікі» на беразе возера Biale каля Аўгустова.

Дата: 24 і 25 чэрвеня. Месца: Возера Biale каля Аўгустова (на мапе — тут)

Вас чакае:

выступ «Беларусікаў»;

традыцыйныя песні і танцы;

гульні;

сапраўднае купальскае вогнішча;

А таксама цудоўная прырода, добрая кампанія і актыўныя гульні.

Трэба браць з сабой намёты, спальнікі і дыванкі.

Будзе трансфер аўтобусам: Беласток-Аўгустоў 23.06 18:00 Аўгустоў- Беласток 25.06 17:00.

Кошт удзелу ў свяце:

12 злотых за месца на кожную машыну; 12 злотых за месца на намёт; 10 злотых з дарослага за дзень.

Дзецям да 12 гадоў — бясплатна.

На трансфер трэба рэгістравацца па спасылцы альбо паведаміць пра свой удзел праз тэлеграм. Па рэгістрацыі вас дададуць у адмысловы чат.