Купалле ў Залуках
Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку, Асацыяцыя „Залукі над Супраслю” і калектыў „Каліна” запрашаюць на штогадовае свята Вады, Агню, Сонца і Любові – Купальскую ноч, якая адбудзецца 22 чэрвеня (у суботу) 17.00.
Месца традыцыйнае – сярод зеляніны і лесу – школьная пляцоўка ў Залуках.
Цырымонія пачнецца са спеву традыцыйнай народнай песні „Купалінка”. Потым выступяць фальклорныя і эстрадныя калектывы гміны і рэгіёну, а таксама калектыў „Ćwiecień” з Ваўкавыска – Беларусь.
Пасля маляўнічага карагоду і апускання вянкоў у раку Супрасль, выступіць гурт „GAJ” . У канцы канцэрта выступяць „Dobryje Grajki”.
Падчас мерапрыемства пройдзе конкурс на самае смачнае печыва.
Арганізатары: Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку, Асацыяцыя „Залукі над Супраслю” і калектыў „Каліна”.
Паводле прэс-рэлізу