Курбан-Байрам ў Польшчы – без рытуальнага зарэзвання жывёлы



Пачалося адно з самых вялікіх святаў у мусульманскім календары Курбан-Байрам. Сёлета, першы раз пройдзе яно ў Польшчы без рытуальнага зарэзвання жывёлы.

Прычынай таго з’яўляецца мінулагодняя змена польскага заканадаўства. якое забараняе ўбіваць жывёлу без аглушэння.

Ахвяраванне было на працягу стагоддзяў неадёмнай часткай святкавання.

Святкаванні пачаліся ўжо сёння і будуць працягвацца да аўторка.

– Не павінна быць забароны, бо гэта спрадвечная традыцыя, якая пачалася яшчэ да нашага існавання. Складаецца Ахвяра Алаху. Гэтае свята прыраўніваецца да польскага свята Божага нараджэння.

 – Гэта свята спакойнае, прыемнае, дзе мы можам сустрэцца разам, ходзім адзін да аднаго на абеды, бо на працягу года рэдка спатыкаемся, гэта для нас такая магчымасць пагаварыць.

Курбан-Байрам лічыцца адным з самых вялікіх мусульманскіх святаў у годзе.

 Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя