Курсы беларускай мовы ў Варшаве



Культурны цэнтр Беларусі арганізуе бясплатныя курсы беларускай мовы для жыхароў польскай сталіцы. Наведваць заняткі можна будзе ўвечары па панядзелках і чацвяргах у залежнасці ад ўзроўню валодання мовай. Гэта ўжо трэці этап правядзення курсаў, што сведчыць пра зацікаўленасць беларускай мовай сярод палякаў, — лічыць выкладчыца беларускай мовы Вольга Траццяк:

— Ёсць нагода прыблізіць людзей да нашай культуры. У польскіх СМІ ня шмат кажуць пра Беларусь, а калі кажуць дык не ў адных суперлатывах, а нешта палітычнае, а культуры мала бывае. Мы спадзяемся, што тут будзе нешта пра абрадавыя рэчы, пра беларускую літаратуру. Вялікдзень, напрыклад, можна падрыхтаваць.  

Першыя заняткі адбудуцца 7 сакавіка ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве, а палове на сёмую вечара па польскім часе.

Поўны матэрыял пра курсы беларускай мовы ў Варшвае слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Кася Бергель Беларускае Радыё Рацыя, Варшава ckb_2016.03.03