Курсы «Мова Нанова» пра беларускія мясціны Беластока
У Беларускім МедыяПорце ў Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў «Мова Нанова».

Гэтым разам тэмай было – «Беларускія сляды Беластока». Беларускі краязнаўца, які даўно жыве ў Беластоку, Аляксей Трубкін распавёў пра мясціны, асобы і падзеі ў Беластоку, якія так ці інакш звязаныя з беларусамі і Беларуссю.
– Калі для гісторыкаў большасць гэтых фактаў даўно вядомыя, то для людзей, якія прыязджаюць сюды ўпершыню, а таксама для мясцовых жыхароў, якія тут жывуць, для большасці іх гэтыя факты найчасцей з’яўляюцца чымсьці новым. Таму, я лічу, што трэба выкарыстоўваць кожную магчымасць для папулярызацыі гэтай беларускай часткі шматэтнічнай гісторыі і традыцыі Беластока і Беласточчыны.
Заняткі курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку пакуль не сыходзяць на летнія вакацыі. А таму чакаюць сваіх сталых і новых наведнікаў праз два тыдні ў памяшканні Беларускага МедыяПорта па вуліцы Сянкевіча, 44.







Беларускае Радыё Рацыя
