Курсы “Мова-нанова” стартуюць у Беластоку
Курсы “Мова-нанова” стартуюць у Беластоку.

Заняткі маюць праходзіць на пастаяннай аснове, а на першую сустрэчу запрашаюць ужо на гэтым тыдні – у чацвер, 24 сакавіка. Тэма сустрэчы – Дзень Волі і БНР, а запрошаныя госці – гэта галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва” і старшыня Управы Радыё Рацыя – Яўген Вапа, спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава. Заняткі пачнуцца ў 18.30 у памяшканні Беларускага МедыяПорта па вуліцы Сянкевіча, 44.
Арганізатары курсаў – гэта Фонд “Тутака”, беларуская дыяспара ў Беластоку і Беларускі МедыяПорт.
