Курсы “Мова-Нанова” у Вроцлаве сыходзяць на летнія вакацыі



У Вроцлаве запрашаюць на апошнія ў гэтым сезоне заняткі курсаў “Мова-Нанова”. Мерапрыемства адбудзецца сёння, 28 траўня.

Тэма – журналістыка, музыка і палітыка, – распавяла арганітарка спадарыня Таццяна:

-Гэта будзе апошняе спатканне гэтага сезону курсаў “Мова-Нанова”. Мы запрасілі Ігара Палынскага, які распавядзе пра свой журналісцкі праект, пра свой гурт, пра Полацк. Будзе шмат цікавых конкурсаў.

Сустрэча пачнецца а 16-00 па польскім часе па адрасе: вуліца Шэўска, 19, Інстытут гісторыі, уваход праз Інстытут культуралогіі, 3 паверх.

Беларускае Радыё Рацыя