Кузьмар і Стратовіч выставяцца ў Беластоку



Ваяводскі асяродак анімацыі і культуры ў Беластоку запрашае на адкрыццё выставы карцін двух мастакоў з Беларусі – Станіслава Кузьмара і Валерыя Стратовіча.

Станіслаў Кузьмар жыве і працуе ў Ваўкавыску. Яго работы знаходзяцца ў музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях, як у краіне, так і за яе межамі.

Валерый Стратовіч з 1988 года вядзе ў Гародні актыўную мастацкую дзейнасць. Выставы мастака ладзіліся ў Беларусі, Польшчы, Расеі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі ды краінах Балтыі.

Варта параўнаць два зусім іншыя напрамкі, кажа арганізатарка Крысціна Куніцка:

– Два вядомыя мастакі, найбольш вядомым з якіх з“яўляецца спадар Валерый Стратовіч, у той час калі Станіслаў Кузьмар зусім іншы мастак. Супольная выстава двух такіх мастакоў павінна быць цікавай.

Выстава арганізавана пры супрацоўніцтве Таварыства польскіх мастакоў і Саюза палякаў на Беларусі. Вернісаж адбудзецца 23 студзеня а 18:00, у галерэі асяродка па адрасу вул. Кілінскага/Kilińskiego 8.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя