«Кузніца-Брузгі»: магчымы цяжкасці ў руху



На ўездзе ў Беларусь з боку пункта пропуску «Кузніца» на польскай тэрыторыі можа быць абмежаваны рух транспарту. Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі інфармуе пра магчымыя цяжкасці ў руху ў пункце пропуску «Кузніца-Брузгі» з 30-га лістапада да 3-га снежня і з 7-га да 10-га снежня.

На ўездзе ў Беларусь з боку пункта пропуску «Кузніца» на польскай тэрыторыі ў гэты перыяд будзе праводзіцца рамонт дарожнага пакрыцця з перакрыццём адной паласы руху ў кожным кірунку. Мытны камітэт заклікае аўтамабілістаў улічыць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху праз мяжу.

Паводле gtk.gov.by