Кветкі для ахвяр пажару ў Кемераве



Пад амбасадай Расеі ў Варшаве з’явіліся кветкі і знічы. Некалькі чалавек прыйшлі пад будынак, каб выказаць свае спачуванні сем’ям загінулых падчас пажару ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Кемерава. На дадзены момант вядома, што падчас пажару загінула прынамсі 64 чалавекі, большасць ахвяр – дзеці. Гаворыць Катажына Хімяк з Таварыства “За свабодную Расею”:

Мы хочам ушанаваць памяць гэтых людзей. Там шмат малых дзяцей і гэта асабліва ашаламляе. У такіх сітуацыях мы заўсёды спантанна збіраемся пад амбасадамі розных дзяржаў, дзе адбываюцца падобныя трагедыя. Амбасада прадстаўляе ўсіх грамадзян краіны, а не толькі яе улады і таму мы прыйшлі сюды.

Расейцы, якія прыйшлі пад амбасаду, выразілі таксама абурэнне асвятленнем трагедыі праз дзяржаўныя медыя.

Кажа Вольга Саламатава, якая паходзіць з Краснаярска:

Учора,напрыклад федэральныя каналы, ад якіх я нічога не чакаю ў гэтым сэнсе і няма ніякіх ілюзій, яны трагедыі прысвяцілі злачынна мала часу і былі фільмы і перадачы, якія мелі проста прыбраць у гэты час ды весці наўпроставы эфір.

Таксама грамадскасці стала вядома, што родзічаў загінулых не дапускалі да апазнання цел, пакуль тыя не дадуць падпіску пра неразгалошванне.

Паводле следства, пажар распачаўся ў забаўляльнай зоне для дзетак. Відавочцы сцвярджаюць, што сігналізацыя не працавала, а пажарныя выйсці аказаліся заблакаванымі. Да таго ж зачыненымі на замок аказаліся дзверы кіназалі, у якой паказвалі мультфільм.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя