Квіток у тэатр за 3 злотых



Ужо заўтра гледачы могуць прыняць удзел у адмысловай кампаніі беластоцкіх тэатраў і оперы. За 300 грошаў будзе можна купіць квіткі на спектаклі Беластоцкага лялечнага і Драматычнага тэатраў, а таксама ў Падялшскую оперу і філармонію. У драмтэатры пакажуць спектакль “Шлюб”, у лялечным —“Саламяны капялюш”, а Падляшская опера запрашае на культавы “Прывід у оперы”, кажа яе дырэктар Дам’ян Танаёўскі.

— Продаж квіткоў пачнецца 12 траўня а 9-й гадзіне, а спектакль — а 14-й гадзіне. Тым больш, што гэта пазачасавы мюзікл, які паказваўся на нашай сцэне больш за 700 разоў. Тым больш сардэчна запрашаю.

Усе спектаклі ў межах кампаніі «Квіток за 300 грошаў» адбудуцца заўтра 12 траўня. Каб купіць квіткі трэба 12 траўня пайсці ў касы тэатраў. Драмтэатр пачынае продаж у 11:00, лялечны ў 11.30 а опера ў 9 гадзін. Максімальна можна купіць два квіткі на адзін спектакль.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток