Квіз-віктарыны да 105 угодкаў БНР



Віктарыны да 105-х угодкаў БНР адбудуцца па 10 гарадах Еўропы 24 сакавіка 2023 году. Пра іх асаблівасці распавядае адзін з арганізатараў, выконваючы абавязкі старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

Арганізацыі, якія працуюць на Беларусь. Мы думалі, якім чынам можна прыцягнуць увагу да гэтай падзеі. Зрабіць нешта так, як не рабілася ніколі. Зрабіць цікава, у гульнявой форме. Звярнуць увагу людзей на тыя падзеі, якія адбываліся, на тыя факты – цікавыя, часам малавядомыя, якія былі звязаныя з падзеямі ў Беларусі ў 1918 годзе. Таму ў гэтым годзе мы паспрабавалі арганізаваць больш чым 10 гарадоў па ўсім свеце.

Да арганізацыі, якія займаліся гэтым праектам, па словах Вадзіма Саранчукова, далучыліся прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый:

Гэта актывісты беларускіх партыяў – Партыя БНФ, Грамадзянская партыя, Рух «За Свабоду», сацыял-дэмакраты, «зялёныя», Кангрэс Незалежных прафсаюзаў. Самая вялікая колькасць розных арганізацыяў. І не толькі гэтыя. Беспартыйныя, безарганізацыйныя актывісты таксама далучыліся да правядзення мерапрыемства. Гэта цікава, гэта незвычайна, гэта пашырае спектр камунікацыі з людзьмі.

Апроч гарадоў Еўропы, такіх, як Беласток, Варшава, Брусель ці Антвэрпэн, віктарыны адбудуцца ў такіх гарадах Грузіі, як Тбілісі і Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя