Lady Pank распачаў беластоцкія Juwenaliі
Lady Pank, Lao Che i Boys – гэта зоркі першага дня фестывалю студэнтаў беластоцкіх ВНУ. На сёлетнія Ювеналіі запланаваныя таксама канцэрты на сцэне пад назвай “Swojska nuta”. Тут выступяць беларускія танцавальныя і вакальныя калектывы з Падляшша. „Калінка з Залук”, „Ас”, „Зорка” ды „Нарва” зайграюць у суботу вечарам 7 траўня. А як гулялі студэнты у час першага дня даведваўся Лукаш Леанюк.
– Гуляем выдатна. На які канцэрт чакаем? На караля дыска Зэнка Мартынюка.
– Маем больш шырокае свята.
– На Зэнка чакаем.
– Тут выдатная атмасфера. Спадзяемся, так будзе да канца Ювеналіі.
Наверадзе другі дзень Ювеналіяў. 6 траўня сярод іншага выступяць Łąki Łąn, Perfect ды зорка музыкі disco polo – Зэнэк Мартынюк са сваім гуртом Akcent. Беластоцкія Ювеналія будуць доўжыцца да суботы.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя.
Фота: Васіль Кроква